зімовыя прыгоды ў Букавелі

жоўтым пазначаны трасы, на якіх я каталася, падала, уставала, зноў ехала, дыхала паветрам, усьміхалася сонцу, радавалася жыцьцю:


Ішоў дождж, ехаў аўтобус. Гэта не дзіцячая лічылка, гэта мы прыехалі ў Букавель

Пад нагамі гразюка:

краявіды не радуюць. спрабуем датэлефанавацца да нябёснай канцэлярыі



але ж такая прыгажосьць навокал, што вырашаем паспрабаваць дачакацца надвор'я:

ноччу на гаўбцы назіраем за луной, хапаецца марозік

з раніцы нават выглядвае сонейка, хто куды, а мы - на схіл




Ну нарэшце нам падваліла сьнегу, зноў любуемся з гаўбца, плянуем заўтрашні маршрут


гэта панарама з парога нашага дома:

дарэчы, вось ён які прыгожанькі:

прачынаемся заўсёды раненька

да выцягаў нам блізка - дзесяць хвілін пехатою

болей за ўсё мы ўпадабалі гару Чорну клеву. уздымаемся на яе:



там, унізе справа, бачны наш карычневы домік:

аж дух захоплівае, так далёка ўсё відаць:


Гэта белая палосачка паміж дрэвамі - гэта выцяг. Во як высока ўскараскаліся!

вот, новы паварот:



гэта тыя самыя домікі, што відны з парога нашага дому:


Пепсічка:


і другія людзі




усё такое маленечкае, прыйдзецца туды спускацца, іншай дарогі няма:

і зноў наверх:

снежныя пушкі працуюць, усё сур'ёзна:





па начах таксама вельмі прыгожа:



Comments

Popular Posts